10 января 2008

11.00 У Магілёве на плошчы Леніна перад будынкам аблвыканкаму сабраліся больш як 250 чалавек


Падпалкоўнік міліцыі, які не пажадаў назваць сваё імя, праз мэгафон папярэджвае людзей аб незаконным знаходжаньні на плошчы, пагражае затрыманьнямі і штрафамі. За прадпрымальнікамі назіраюць людзі ў цывільным і група міліцыянтаў. Пакуль тут няма лідэраў рэгіянальных суполак аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” і кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

Стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў на плошчы Леніна ў Магілёве адбываліся 4 і 5 студзеня. Людзі патрабуюць адмены пункту 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760, які забараніў індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмных працаўнікоў, акрамя як блізкіх сваякоў.

Радыё Свабода



« Главная страница