16 марта 2007

У Беларусі і сьвеце сёньня адзначаюць Дзень салідарнасьці


Актывісты дэмакратычнага руху сёньня адзначаюць Дзень салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і палітвязьняў. Гэтым разам яны будуць запальваць сьвечкі, расклейваць партрэты палітвязьняў і зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага на вуліцах гарадоў. Акцыю салідарнасьці ў Беларусі і за мяжой у розных фарматах ладзяць штомесяц 16 чысла ад кастрычніка 2005 году.

Акцыі салідарнасьці ў розныя часы адбываліся ў фармаце жывых ланцугоў, альбо абмяжоўваліся вывешваньем расьцяжак ці запальваньнем сьвечак перад партрэтамі зьніклых і палітвязьняў. Сёньня ўдзельнікі акцыі пашыраюць сьпіс асобаў, на знак салідарнасьці зь якімі адбываюцца мерапрыемствы 16-га чысла.

Студэнты, якія вучацца за межамі Беларусі, запаляць сьвечкі перад будынкамі беларускай амбасады. Вядома, што акцыі адбудуцца ў Літве, Эстоніі, Латвіі, Украіне, Польшчы. Мінакам будуць раздаваць інфармацыйныя ўлёткі пра сытуацыю ў Беларусі.


Любоў Лунёва, Менск
www.svaboda.org



« Главная страница