12 марта 2007

У Горадні затрыманы Валеры Леванеўскі


Алесь Дашчынскі, Менск. На выезьдзе з Горадні затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Валеры Леванеўскі.

Аўтамабіль, на якім ён ехаў, спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі. Яны праверылі дакуманты і зрабілі дагляд рэчаў. Міліцыянты сказалі, што аўтамабіль, на якім ехаў спадар Леванеўскі, нібыта знаходзіцца ў росшуку. У спадара Леванеўскага забралі дакумэнты і цяпер ён знаходзіцца ў аддзеле міліцыі Гарадзенскага раёна.

Спадар Леванеўскі лічыць, што гэта ёсьць спробай псыхалягічнага ціску, каб перашкодзіць удзелу ў сёньняшнім мітынгу прадпрымальнікаў у Менску.


Радыё Свабода



« Главная страница