12 марта 2007

Міліцыя забрала ў Леванеўскага зварот да прэзідэнта


Еўрапейскае Радыё для Беларусі. У Гродне сёння затрымлівалі актывіста прадпрымальніцкага руху Валерыя Леванеўскага. Ён збіраўся ехаць у Мінск, але яго мікрааўтобус быў спынены на выездзе з горада.

Міліцыянты заявілі, што транспартны сродак падобны на машыну, з дапамогай якой у Баранавічах скралі будаўнічыя матэрыялы.

Гэтая версія не знайшла пацверджання. Пасля праверкі Леванеўскага адпусцілі, аднак з мікрааўтобуса забралі яго асабістыя рэчы, у тым ліку надрукаваны зварот да ўрада і прэзідэнта.

Валервы Леванеўскі ўжо напісаў заяву ў міліцыю пра незаконнасць такіх дзеянняў.


Еўрапейскае Радыё для Беларусі



« Главная страница