10 января 2008
Як паведаміў прадпрымальнік Алесь Таўстыка, падчас акцыі быў затрыманы лідэр Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Раней а 13 гадзіне Анатоль Лябедзька паведаміў журналістам, што ён мяркуе, што яго зьбіраюцца затрымаць на акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Ён прадэманстраваў журналістам наступнае. Палітык адышоў у бок падземнага пераходу, і за ім адразу ж пайшлі людзі ў цывільным. На пытаньне журналістаў, чаму яны ідуць за Лябедзькам, яны пачалі сьмяяцца.
Прадпрымальнікі заплянавалі наступную акцыю пратэсту на 19 гадзіну 21 студзеня
Ля Пэдагагічнага ўнівэрсытэту стаяць тры аўтазакі і мікрааўтобус. Увесь час падыходзяць супрацоўнікі міліцыі. Іх вельмі шмат. Адзін з дэманстрантаў залез на аўтобус і махаў бел-чырвона-белым сьцягам.
Да дэмантрантаў зьвярнуўся кіраўнік менскай міліцыі спадар Куляшоў. Ён сказаў, што ў сувязі з несанкцыянаванай акцыяй заведзеная крымінальная справа, і дэманстрантам даюць тры хвіліны, каб разыйсьціся.
Пачаўся разгон дэманстрантаў. Спэцназаўцы выціскаюць людзей з плошчы Незалежнасьці, байцы спэцназу стаяць уздоўж праспэкту, рух транспарту адноўлены.
Полезные ссылки:
14.30 Предприниматели проводят акцию протеста. Основные лидеры предпринимательского движения арестованы до начала акции
12.30 На Октябрьской площади в Минске проходит акция протеста предпринимателей
На Октябрьской площади в Минске проходит акция протеста предпринимателей. К 12 часам там собралось около 2000 человек, однако люди продолжают прибывать
11.00 У Магілёве на плошчы Леніна перад будынкам аблвыканкаму сабраліся больш як 250 чалавек
10.20 У раёне Самахвалавічаў супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі спынілі мікрааўтобус, на якім ехалі ў Менск прадпрымальнікі Віктар Крываль і Аляксандар Цацура з сям’ёй
Предприниматели выходят на улицы